У беларускіх лясгасах вырасла колькасць няшчасных выпадкаў — 8 за месяц
Часцей за ўсй няшчасныя выпадкі здараліся падчас укладвання піламатэрыялаў, ілюстрацыйнае фота
Пра рост няшчасных выпадкаў на вытворчасці заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч. Паводле яго, да нядаўняга часу здавалася, што з аховай працы ў лясной галіне навялі парадак. "Але літаральна адзін месяц — чэрвень — і мы ператварылі адзін з найлепшых перыядаў у, можна сказаць, найгоршы. 8 няшчасных выпадкаў за чэрвень, у тым ліку 5 у лясгасах Мінскай вобласці", — адзначыў Крэч.
Часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываліся падчас работ па ўкладванні піламатэрыялаў, а таксама на тарцавальных станках. Былі і выпадкі са смяротным вынікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.