Як дамагчыся вызвалення палітвязняў і ці здольны рэжым на гуманізм — эфір
Таццяна Хоміч
Днямі стала вядома пра вызваленне шэрагу паляітвязняў. Сам гэты факт нечаканасцю не зрабіўся, бо напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне падчас свайго выступу. Але да сёння грамадскасці не вядомая ні дакладная колькасць вызваленых, ні іх імёны. Тым не менш, сам факт вызвалення выклікаў шмат спрэчак і абмеркаванняў у сацсетках і СМІ. Спрачаюцца і наконт прычынаў, якія рэжым да гэтага кроку падштурхнулі, і пра тое, ці лічыць гэты крок “актам гуманнасці”, і пра ролю беларускага грамадства ў працэсах вызвалення палітвязняў.
Ці існуюць дзейсныя стратэгіі па вызваленні палітвязняў і ці маем мы ўплыў на тыя стратэгіі? Як у вызваленні дапамагаюць кантакты з “тым бокам” і ці працуюць тыя кантакты насамрэч? Якія навіны прыходзяць з месцаў зняволення і ці варта лічыць гэтае вызваленне пачаткам “адлігі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб'яднання сваякоў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.