Стала вядома, калі з'явіцца цяпло на прадпрыемствах у Мінску
Стала вядома, калі з'явіцца цяпло на прадпрыемствах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках у Мінску. Ацяпленне там пачнуць уключаць з 11 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне было прынятае ў чацвер у Мінгарвыканкаме, паведамляе яго прэс-служба.
Ацяпленне ў кватэрах пачало з'яўляцца 22 верасня, а ў дзіцячых садках, школах, бальніцах крыху раней. Прычынай такога ранняга пачатку ацяпляльнага сезону стала халоднае надвор'е.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.