Стала вядома, колькі заплацілі аўтарам праекта новага гістарычнага музея
Праект Нацыянальнага гістарычнага музея
Распрацоўка праекта новага Нацыянальнага гістарычнага музея абышлася бюджэту ў 430 тысяч рублёў, піша сайт "Зеркало".
Як расказвала Еўрарадыё, праект новага будынка музея прэзентавалі Аляксандру Лукашэнку 6 верасня. Паставіць будынак мяркуецца на тэрыторыі былога парку забаваў "Дрымлэнд". Па форме ён зверху павінен нагадваць мапу Беларусі.
Распрацоўкай праекта музея і пляцоўкі вакол яго займаўся "Мінскпраект" на замову "Мінскзелянбуда". Пры гэтым ніякага конкурсу праектаў не было: дзяржарганізацыі замовілі распрацоўку адна ў адной — праз дзяржзакупку з адной крыніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.