Стала вядома, на каго БАТЭ можа трапіць у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Стала вядома, на каго БАТЭ можа трапіць у першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў 2018-2019 гадоў. Як піша “Прессбол”, барысаўчане трапілі ў лік сеяных каманд пры яго лёсаванні. Таму дакладна на гэтым этапе каманда Алега Дулуба не сустрэнецца з чэмпіёнам Даніі, з “Астаной”, “Шэрыфам”, “Мальме”, “Хельсінкі”, “Русенборгам”. Сярод магчымых сапернікаў — “Судува” (Літва), “Флора” (Талін), “Корк Сіці” (Ірландыя), “Валур” (Рэйк’явік), “Тарпеда” (Кутаісі), “Спартак” (Юрмала). Канчатковы спіс верагодных сапернікаў будзе сфармаваны пазней.