Стала вядома, з кім БАТЭ згуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Стала вядома, з кім БАТЭ згуляе ў 2-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў (першы раўнд барысаўчане прапускаюць). Паводле лёсавання, якое 19 чэрвеня прайшло ў Ньёне ў штаб-кватэры УЕФА, гэта будзе пераможца пары ХІК (Фінляндыя) — "Вікінгур" (Фарэры), якія згуляюць у 1-м раўндзе кваліфікацыі. Супрацьстаянне гэтых каманд скончыцца да 18 ліпеня.
Матчы БАТЭ прызначаны на 24/25 ліпеня і 31 ліпеня/1 жніўня.
Фота: pressball.by