Стала вядома, за што ў Шуміліне затрымалі каталіцкага святара

Ксёндз Павел Лемех

Ксёндз Павел Лемех / katolik.life

Стала вядома, за што ў Шуміліне затрымалі каталіцкага святара Паўла Лемеха. Нядаўна ён выйшаў на волю пасля 14 сутак за кратамі.

Як піша тг-канал "Хрысціянская візія", Лемеха затрымалі 9 траўня разам з ксяндзом Анджэем Юхневічам. 10 траўня суд прызнаў Паўла Лемеха вінаватым у "несанкцыянаваным пікетаванні". Сілавікі заўважылі на яго старонцы ў Facebook выяву з пратэстаў 2020-га ў Мінску са сцягамі бел-чырвона-белага колеру, а таксама сцяга Украіны блакітна-жоўтага колеру. За гэта святара і затрымалі.

Лемех патлумачыў у судзе, што "не выказваў грамадска-палітычныя інтарэсы". Той жа сцяг Украіны ён размясціў, каб выказаць смутак з нагоды гібелі мірных людзей.

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук палічыла, што правапарушэнне, здзейсненае ксяндзом, накіравана на "дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве і дзяржаве". Яна ўлічыла, што Павел Лемех ужо падвяргаўся адміністрацыйным спагнанням, і прысудзіла 10 сутак арышту. Пасля заканчэння гэтага тэрміну яго перазатрымалі. Лемех правёў за кратамі яшчэ 4 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі