Сталі вядомыя гурты, якія выступяць на анлайн-святкаванні Дня Волі

Праграма анлайн-святкавання Дня Волі

Праграма анлайн-святкавання Дня Волі

Каманда БНР100 паведаміла, якія музыкі выступяць на сёлетнім анлайн-святкаванні Дня Волі.

Гэта J:МОРС, NAVIBAND, DLINA VOLNY, DZIECIUKI, NOCHY, VOLSKI.

Трансляцыя святкавання адбудзецца на YouTube-канале "Годна". Пачатак — 25 сакавіка а 19-й паводле мінскага часу. Ужо цяпер можна зайсці на YouTube і паставіць сабе нагадванне, каб не прапусціць.

Весці анлайн-святкаванне будуць блогерка Ліза Ветрава і шоўмэн Дзяніс Дудзінскі.

Уся асноўная інфармацыя даступная ў сацсетках праз хэштэг #БНР106 і на сайце BNR106.info.

Як распавядала Еўрарадыё, арганізатары працягваюць збор сродкаў на акцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі