Пачалася падрыхтоўка да святкавання Дня Волі

Пачалася падрыхтоўка да Дня Волі

Пачалася падрыхтоўка да Дня Волі / t.me/motolkohelp

Пачалася падрыхтоўка да святкавання сёлетняга Дня Волі. "Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі", — паведамляе тг-канал "МотолькоПомоги".

Плануецца арганізаваць 25 сакавіка маштабную анлайн-трансляцыю свята ў YouTube. Да святкавання зможа далучыцца кожны беларус і беларуска і ў Беларусі, і ў замежжы.

Паведамляецца, што ў святкаванні возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты і аўтарытэтныя спікеры, з якімі будуць абмяркоўвацца пытанні нашай гісторыі, сучаснасці і беларускай ідэнтычнасці.

Для арганізацыі святкавання на платформе BYSOL запушчаны збор сродкаў. Плануецца сабраць 25 000 еўра — гэтыя грошы пойдуць на арэнду пляцоўкі, абсталявання ды арганізацыю выступу музыкаў.

Каманда BYSOL заклікае для пераводу грошай карыстацца карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі), каб не трапіць пад пераслед рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі