Сталі вядомыя вынікі лёсавання групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Сталі вядомыя вынікі лёсавання групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, якое ў чацвер прайшло ў Манака. Маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка, трапіў у групу “А” разам з “Бенфікай”, “Манчэстар Юнайтэд” і “Базэлем”.
Склад іншых груп наступны:
Група “В”: “Баварыя”, ПСЖ, “Андэрлехт”, “Селтык”.
Група “С”: “Чэлсі”, “Атлетыка”, “Рома”, “Карабах”.
Група “D”: “Ювентус”, “Барселона”, “Алімпіякос”, “Спортынг”.
Група “Е”: “Спартак”, “Севілья”, “Ліверпуль”, “Марыбор”.
Група “F”: “Шахцёр”, “Манчэстар Сіці”, “Напалі”, “Фейенорд”.
Група “G”: “Манака”, “Порту”, “Бешыкташ”, “Лейпцыг”.
Група “H”: “Рэал”, “Барусія” (Дортмунд), “Тотэнхэм”, АПОЭЛ.
Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў стартуе 12 верасня і скончыцца 6 снежня.