Станцыя NASA адправілася да спадарожніка Юпітэра шукаць жыццё
Europa Clipper
У панядзелак з мыса Канаверал у Фларыдзе стартавала цяжкая касмічная станцыя Europa Clipper. Яна адправілася да спадарожніка Юпітэра шукаць жыццё. На думку навукоўцаў, пад ледзяной паверхняй Еўропы хаваецца велізарны акіян, у два разы перавышае па аб'ёме ўсе зямныя акіяны, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Станцыю Europa Clipper вывела ў космас цяжкая ракета прыватнай кампаніі SpaceX (старт адкладваўся з-за ўрагану "Мілтан"). Яшчэ ў мінулым годзе да Юпітэра стартаваў еўрапейскі зонд JUICE. Аднак станцыя NASA абгоніць яго, скарыстаўшыся прыцягненнем іншых планет, і прыбудзе да месца прызначэння першай. Гэта адбудзецца не раней за 2030 год.
Навукоўцы мяркуюць, што будучыя даследаванні тэарэтычна могуць кардынальна змяніць нашы ўяўленні аб жыцці ў Сонечнай сістэме.
Еўропа знаходзіцца на адлегласці 628 мільёнаў кіламетраў ад Зямлі. Яна крыху большая за наш Месяц. Калі б яна была спадарожнікам Зямлі, то свяціла б у 5 разоў ярчэй Месяца, паколькі яе паверхня пакрыта лёдам, які валодае высокім каэфіцыентам адлюстравання. Таўшчыня ледзянога покрыва Еўропы дасягае 25 кіламетраў, і пад ім цалкам можа хавацца гіганцкі салёны акіян, а ў ім — хімічныя элементы, неабходныя для прымітыўных формаў жыцця.
Прыборы на борце Europa Clipper павінны дазволіць стварыць амаль поўную карту Еўропы, а таксама сабраць узоры атмасфернага пылу і нават праляцець скрозь адзін з гіганцкіх гейзераў.
Europa Clipper здзейсніць 50 абаротаў вакол Еўропы, і кожны раз станцыя будзе падвяргацца радыяцыйнаму апрамяненню ў мільён рэнтген. Большая частка электронікі складзеная ў капсулу, якая павінна надзейна абараніць яе ад радыяцыі.
Watch as our largest planetary spacecraft takes flight!@EuropaClipper is targeted to launch at 12:06pm ET (1606 UTC) on a Falcon Heavy rocket from @NASAKennedy, beginning its journey to Jupiter’s ocean moon, Europa. https://t.co/ajxnh7LMhQ
— NASA (@NASA) October 14, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.