Станіслаў Шчарбачэня заняў на Алімпіядзе толькі 5-е месца

Станіслаў Шчарбачэня заняў на Алімпіядзе толькі 5-е месца

Беларус Станіслаў Шчарбачэня заняў на Алімпіядзе ў Рыа толькі 5-е месца. У суботу ў фінале адзіночак у акадэмічным веславанні ён выступіў няўдала — амаль адразу адстаў ад лідараў і ўдзелу ў барацьбе за медалі не прымаў. Золата заваяваў Мэйх Драйсдэйл з Новай Зеландыі — 6.41,34, срэбра — Дамір Марцін з Харватыі — 6.41,34 (лёс золата вырашыў фотафініш), бронзу — Ондржэй Сынэк з Чэхіі — 6.44,10. У Станіслава Шчарбачэні — 6.48,78.

Сёння ж беларуска Кацярына Карстэн фінішыравала другой у заездзе адзіночак у фінале "В". У выніку яна заняла восьмае выніковае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі