Старшыня Брэсцкага гарвыканкама анансаваў завяршэнне ацяпляльнага сезону
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук анансаваў завяршэнне ацяпляльнага сезону ў абласным цэнтры з 29 красавіка. Ён ужо падпісаў адпаведнае распараджэнне. Рагачук піша ў Telegram, што "папярэдні прагноз надвор'я абяцае ў бліжэйшыя дні сярэднесуткавую тэмпературу паветра вышэй за +8 градусаў". Таму і было вырашана ацяпляльны сезон скончыць. Адбывацца гэта будзе паэтапна.
Як паведамляюць сіноптыкі, сапраўды, 28 красавіка на Брэстчыне самая высокая тэмпература паветра па краіне — да +15.
Распараджэнне / @Rogachuk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.