Старшыня СК: крымінальная справа Ціханоўскага хутка трапіць у суд
Крымінальная справа палітвязня Сяргея Ціханоўскага хутка трапіць у суд. Пра гэта ў чацвер падчас наведвання "Гомсельмаша" заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, да канца месяца справу атрымае пракурор для яе накіравання ў суд. Блогеру і палітыку раней выставілі абвінавачванне па трох артыкулах: "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), "перашкода працы Цэнтрвыбаркама" (арт. 191 КК) і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК). Цяпер жа Наскевич кажа, што ў бліжэйшы час выставяць "канчатковае абвінавачванне".
Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020-га. Ён быў затрыманы ў Гродне на перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай, на якім збіраліся подпісы за яе вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. На відэа — правакацыя, у выніку якой Сяргея Ціханоўскага схапілі амапаўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.