“Стартапніца”: Сяргей Лепчанкаў і яго стартап Give Away
Give Away на Venture Day 2019
Групы "Аддам дарам" з'явіліся ў сацсетках некалькі гадоў таму. Іх прызначэнне простае: звязаць тых, у каго ёсць непатрэбная рэч, з тымі, хто гатовы забраць гэтую рэч і даць ёй другое жыццё. У адзін момант адміністратар гэтых груп Сяргей Лепчанкаў зразумеў, што з іх можа вырасці стартап — і вырасціў яго!
11 красавіка Give Away стаў адным з двух пераможцаў Venture Day Minsk. А сёння Сяргей Лепчанкаў як кафаўндар праекта (разам з Сяргеем Стасіловічам і Арцёмам Арцямюком) прыйшоў на "Стартапніцу" — сумесны праект Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ аб дзёрзкіх беларускіх прадпрымальніках і смелых інвестарах, якія ўкладаюць у іх грошы.
Падчас гутаркі дапамагала нам рэдактар BEL.BIZ Юлія Няхай.