Стаў вядомы сярэдні заробак беларусаў у траўні
У Белстаце распавялі пра заробкі беларусаў
Стаў вядомы сярэдні заробак беларусаў у траўні. Як паведамляе Белстат, па краіне ён складае 2219,2 рубля (у Мінску — 2940,7 рубля). Але гэта да выплаты падаткаў і ўнёску ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
У рэгіёнах сітуацыя наступная:
Мінская вобласць — 2254,4 рубля;
Брэсцкая — 1945,6 рубля;
Віцебская — 1905,9 рубля;
Гомельская — 2022,4 рубля;
Гродзенская — 2008 рублёў;
Магілёўская — 1860,3 рубля.
Сярэдні заробак айцішнікаў у мінулым месяцы склаў 6904,7 рубля. За месяц ён знізіўся на 130 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.