Сярэдні заробак беларусаў у красавіку склаў амаль 1796 рублёў
Заробак беларусаў / Еўрарадыё
Сярэдні заробак беларусаў у красавіку склаў амаль 1796 рублёў. Найбольш у сярэднім зарабляюць у Мінску — больш за 2 430 рублёў. Але гэта да выплаты падаткаў і ўнёску ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Белстат піша, што больш за 2 тысячы рублёў плацяць супрацоўнікам галіны інфармацыя і сувязь, фінансы і страхоўка, навуковая і тэхнічная дзейнасць.
Каля 1,2 тысячы рублёў атрымліваюць супрацоўнікі адукацыі, часовага пражывання і харчавання, адміністрацыйных, дапаможных і іншых відаў паслуг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.