Стральцоў прынёс Беларусі алімпійскае серабро, Герасіменя — бронзу

Стральцоў прынёс Беларусі алімпійскае серабро, Герасіменя — бронзу

Яшчэ два медалі Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра папоўнілі скарбонку беларускай зборнай. Цяжкаатлет Вадзім Стральцоў стаў сярэбраным прызёрам у дваебор’і ў вагавай катэгорыі да 94 кг. Беларус падняў 395 кілаграмаў (175+220) і не дабраў да “золата” восем кілаграмаў — першае месца дасталася іранцу Сахрабу Марадзі — 403 кг (182+221).

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя атрымала бронзавую ўзнагароду на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і паставіла нацыянальны рэкорд — 24,11 секунды. Нагадаем, што спартсменка не прайшла кваліфікацыю на дыстанцыі ў 100 метраў, а на пяцідзесяціметроўцы ў папярэдніх заплывах паказвала не самыя высокія вынікі. Першае месца ў фінале гэтых спаборніцтваў заняла датчанка Перніле Блюм (24,07), а сярэбраны медаль у амерыканкі Сімоны Мануэль (24,09).

Адзначым, што на Алімпіядзе-2012 Герасімені хапіла 24,28 секунды на гэтай дыстанцыі, каб атрымаць серабро.

Нагадаем, што 13 жніўня Беларусь атрымала таксама першае алімпійскае золата — яно дасталася Уладзіславу Ганчарову ў скачках на батуце.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі