“Стрыжаку на новы “мэрс”: каму дапамог фонд салідарнасці?
Былая супрацоўніца выдання “Беларусь сегодня” і цяпер ужо былая памочніца сузаснавальніка аднаго з фондаў салідарнасці Андрэя Стрыжака Святлана Галуза выступіла з выкрыццём “махінацый”, якімі займаюцца кіраўнікі фонду. Тут і “нявыплата абяцанай дапамогі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі”, і абмеркаванне нанясення фальшывых слядоў збіцця, і нават “планаванне забойства”. І гэта апроч такіх “дробязяў”, як “распіл” грошай, пражыванне ў шыкоўных гатэлях і абеды ў дарагіх рэстаранах.
Што праўда ў агучаных Святланай Галузай абвінавачаннях? Ці сапраўды мала хто з пацярпелых дачакаўся абяцанай дапамогі і куды пайшлі грошы? А што, калі дзейнасць фонду праверыць незалежны аўдыт? Адказвае сузаснавальнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.