Супергол Крышціяну Раналду ў браму Джанлуіджы Буфона (відэа)

Супергол Крышціяну Раналду ў браму Джанлуіджы Буфона (відэа)

У аўторак прайшлі два матчы ¼ фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Мадрыдскі “Рэал” у Турыне разграміў “Ювентус” — 3:0. Два галы на рахунку Крышціяну Раналду. Ён адкрыў лік на 3-й хвіліне, а на 64-й хвіліне забіў супергол ударам “нажніцамі” праз сябе. Брамнік “Ювентуса” Джанлуіджы Буфон пасля матчу параўнаў Раналду з Пеле і Марадонай. Яшчэ адзін гол забіў Марсэла на 72-й (пас ён атрымаў ад Раналду). Гаспадары поля засталіся без Дыбала, якога выдалілі на 66-й хвіліне.

У іншым паўфінале “Баварыя” ў гасцях абыграла “Севілью” — 2:1. Спачатку Сарабія на 32-й вывеў наперад іспанскую каманду, аднак на 37-й здарыўся аўтагол Хесуса Наваса і лік стаў нічыйны. Пераможны гол “Баварыя” забіла на 68-й хвіліне, вызначыўся Цьяга Алькантара.

Матчы ў адказ пройдуць 11 красавіка.

Супергол Крышціяну Раналду ў браму Джанлуіджы Буфона (відэа)
Мяч у браме Буфона. Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі