Супрацоўнікі СБУ падарвалі кіраўніка мытні так званай ЛНР

Юрый Афанасьеўскі / lug-info.com

Юрый Афанасьеўскі / lug-info.com / lug-info.com

Выбух прагрымеў дома ў Юрыя Афанасьеўскага, ён кіраваў мытняй так званай Луганскай Народнай Рэспублікі. Падрыў зладзілі супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны, піша hromadske са спасылкай на сваю крыніцу ў СБУ.

З множнымі асколачнымі раненнямі галавы, шыі і жывата мужчыну даставілі ў бальніцу. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

У СБУ адзначаюць, што Афанасьеўскі — генерал-маёр і агент цэнтральнага апарата ФСБ Расіі. Акрамя таго, ён быў "фінансістам" так званага кіраўніка "ЛНР" Леаніда Пасечніка і "адмываў" сродкі для фінансавання ўзброеных фарміраванняў, якія ваявалі супраць Украіны. Супраць Афанасьеўскага ўведзеныя персанальныя санкцыі ў ЕС, Вялікабрытаніі, Канадзе, Швейцарыі і Японіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі