Еўрасаюз: Крэмль заплаціць высокую цану за анэксію ўкраінскіх тэрыторый

У Маскве дэманструюць радасць / ria.ru
У Маскве дэманструюць радасць / ria.ru

Кіраўнікі Еўрасаюза пракаментавалі аб'яўленае ў Маскве далучэнне да РФ "новых тэрыторый" — "Л/ДНР", а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што незаконная анэксія, абвешчаная Уладзімірам Пуціным у Крамлі, нічога не зменіць. "Усе тэрыторыі, незаконна акупаваныя расійскімі захопнікамі, заўсёды будуць належаць суверэннаму народу [Украіны]", напісала яна ў Twitter.

Фон дэр Ляен таксама заявіла, што Крэмль вывеў вайну ў Украіне на новы ўзровень, і ЕС прымусіць Расію заплаціць за гэта "высокую цану".

Кіраўнік Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль падкрэсліў, што "27 лідараў [краін ЕС] асуджаюць незаконную анэксію". "Мы не прызнаем і ніколі не прызнаем фэйкавы рэферэндум, напісаў ён у Twitter. — Мы ніколі не прызнаем незаконную анэксію".

"Аб'яўленне анэксіі Расіяй украінскіх тэрыторый з'яўляецца вялікім парушэннем міжнароднага права і Статута ААН. Ніякі фэйкавы рэферэндум не можа гэтага апраўдаць", заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазеп Барэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі