У Маскве падпісалі дамовы аб уступленні ў РФ "новых тэрыторый"

Прамова Пуціна была падкрэслена антызаходняя / Карыкатура dw.com
Прамова Пуціна была падкрэслена антызаходняя / Карыкатура dw.com

30 верасня ў Маскве ўрачыста падпісалі дамовы аб уступленні ў РФ "новых тэрыторый" — "Л/ДНР", а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны. Іх жыхары робяцца грамадзянамі РФ. Нядаўна ў гэтых рэгіёнах пад дуламі аўтаматаў расіянамі былі праведзеныя "рэферэндумы", дзе за далучэнне да Расіі "прагаласавалі" 90+% "выбаршчыкаў". Міжнародная супольнасць, ААН іх не прызнае. Расіі пагражаюць новыя санкцыі.

Уладзімір Пуцін выступіў з прамовай. Ён заклікаў Кіеў "неадкладна спыніць агонь, усе баявыя дзеянні... і вярнуцца за стол перамоваў". Пры гэтым лёс "новых тэрыторый" ён абмяркоўваць не збіраецца, бо яны "далучаны назаўжды". Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі днямі папярэджваў Маскву, што пасля цырымоніі "далучэння" ўкраінскіх тэрыторый перамоваў не будзе.

Прамова Пуціна была падкрэслена антызаходняя. Нібыта Захад вядзе супраць Расіі "гібрыдную вайну", "хоча бачыць яе калоніяй", і Масква вымушана абараняцца. Расійскі прэзідэнт заклікаў "да кансалідацыі ўсяго грамадства". Але ці атрымаецца гэта ў цяперашніх умовах, вялікае пытанне — сотні тысяч расіян збеглі за мяжу толькі пасля аб'яўлення мабілізацыі. Уладзімір Пуцін жа аб'явіў пра "бітву за вялікую гістарычную Расію".

Цырымонія ў Маскве прайшла на фоне чарговай ваеннай катастрофы расійскай арміі, на гэты раз у раёне Лімана ў Данецкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі