Суздальцаў: Лукашэнка ва ўладзе — гэта "гарантаваны кашмар для Масквы"

Суздальцаў: Лукашэнка ва ўладзе — гэта "гарантаваны кашмар для Масквы"

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Ён лічыць, што Аляксандр Лукашэнка "не зрабіў ніводнага кроку ў бок Расіі", не выканаў абяцанага. "Ён зноў гуляе, і ўсіх ашуквае: і Захад, і Расію", — кажа Суздальцаў.

"Лукашэнка не сыдзе, — працягвае палітолаг. — Ён не сыдзе да апошняга беларуса... Ён будзе біцца за сваю ўладу да апошняга грамадзяніна рэспублікі...".

Суздальцаў перакананы, што пратэсты ў Беларусі працягнуцца і зімой, і сітуацыя можа дайсці да "грамадзянскай вайны". Палітолаг лічыць, што Лукашэнка ва ўладзе — гэта будзе "гарантаваны кашмар для Масквы". Бо беларускі кіраўнік, на яго погляд, паспрабуе ўцягнуць Расію ў барацьбу з пратэстамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі