Святар з Гомеля, які не стаў свянціць зброю РФ, перайшоў у Сусветны Патрыярхат


Протаіерэй Пётр Пракапцоў

Протаіерэй Пётр Пракапцоў / nikolsky.by

Беларускі протаіерэй Пётр Пракапцоў прыняты ў клір Сусветнага Патрыярхату ў ЗША. Пра гэта піша "Хрысціянская візія" са спасылкай на паведамленне архіепіскапа Амерыкі Эльпідафора.

Пётр Пракапцоў — былы настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Прыбыткі Гомельскага раёна. Гэты пасёлак размешчаны за 5 км ад аэрадрома ў Зябраўцы, які расійскія войскі выкарыстоўвалі для авіяўдараў па Украіне.

Паведамляецца, што расійскія вайскоўцы неаднаразова прасілі Пракапцова пасвянціць баявую тэхніку, аднак ён катэгарычна адмаўляўся. Каб пазбегнуць ціску, святар нават з'ехаў у паломніцтва ў Свята-Духаў манастыр у Вільню.

Архіепіскап Гомельскі Стэфан (Нешчарэт) прымусіў яго вярнуцца пад пагрозай пазбаўлення сану. Пасля вяртання супрацоўнікі КДБ цікавіліся ў Пракапцова, навошта ён ездзіў у Літву, як рабіў візу, ці супрацоўнічае з "Хрысціянскай візіяй".

Асцерагаючыся далейшага ціску, Пракапцоў быў вымушаны пакінуць Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі