Сілавікі дамаўляліся з кіраўніцтвам БПЦ аб кантролі за святаром-іншадумцам

Аляксандр Кухта

Аляксандр Кухта / Euroradio

Праваслаўны святар Аляксандр Кухта, які цяпер знаходзіцца ў Літве, расказаў пра жыццё ў Беларусі падчас рэпрэсій. У 2020-м ён асудзіў фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалт сілавікоў, ездзіў на Акрэсціна, аднёс у Следчы камітэт паручальніцтва за палітвязня Ігара Лосіка.

"Нягледзячы на тое, што я выступаў супраць гвалту, мне ўдалося адносна доўга пратрымацца ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года, цытуе словы Кухты Delfi. — ...У самым пачатку пратэстаў у царкоўным асяроддзі быў чутны голас тых, хто заклікаў уладу адкласці дубінкі, а краіну ў цэлым — сесці за стол перамоваў. Але ўладзе хапіла сіл задушыць усе галасы, якія былі супраць гвалту. І да пачатку 2022 года афіцыйная царква без паўтонаў цалкам займала прадзяржаўную пазіцыю. Таму і стаўленне царкоўнага начальства да мяне змянялася ад спакойна-нейтральнага да асцярожнага — як да патэнцыйнай крыніцы праблем... Асабіста мяне сілавікі не чапалі, яны дамаўляліся з кіраўніцтвам царквы [БПЦ], што яно будзе мяне кантраляваць".

Аляксандр Кухта ў выніку быў вымушаны з'ехаць за мяжу. Ён — адзін са стваральнікаў прыходу ў Вільні, у якім гучыць беларуская мова. Прыход уваходзіць у структуру Канстанцінопальскага патрыярхату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі