Праваслаўны святар аднёс у СК паручальніцтва за Ігара Лосіка
Праваслаўны святар Аляксандр Кухта, вядомы як аўтар блога "Батюшка ответит", падаў у Следчы камітэт паручальніцтва за палітвязня Ігара Лосіка. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. Таксама айцец Аляксандр заклікаў іншых святароў далучыцца да яго ініцыятывы.
"У нас у Беларусі палітычны крызіс, і адным з пунктаў напружання стала справа Ігара лосіка, стваральніка ТГ-канала "Беларусь галаўнога мозгу". Пра што ён там пісаў? Я не ведаю, таму што ніколі не быў падпісчыкам Ігара і не чытаў яго канал. Але я ведаю, што Ігару выставілі сур'ёзнае абвінавачванне, пачатая крымінальная справа, і яму пагражае вялікі тэрмін.
Ці вінаваты Ігар? Вырашыць суд.
Але сам ён кажа, што справа сфабрыкаваная, і гэта палітычны працэс. А яшчэ Ігар пачаў галадоўку (піць ваду, гарбату і вітамінкі можна. Усё астатняе нельга), якую трымае ўжо 36 дзён. Ён патрабуе вызваліць яго з-пад варты", — піша Аляксандр Кухта.
Ён падаў паручальніцтва за Лосіка, каб таго на час расследавання адпусцілі да сям'і.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.