Святлана Алексіевіч не збіраецца заставацца ў эміграцыі
Святлана Алексіевіч не збіраецца заставацца ў эміграцыі. Але непакоіцца, што па вяртанні з Еўропы яе не ўпусцяць у Беларусь.
Пра гэта пісьменніца распавяла падчас прэс-канферэнцыі на італьянскім кніжным фестывалі Taobuk. Арганізатары фэста правялі паралелі паміж Алексіевіч і Дантэ, які пасля таго, як напісаў "Боскую камедыю", быў выгнаны з Фларэнцыі і правёў рэшту жыцця далёка ад радзімы.
— Я не лічу пакуль, што я ў эміграцыі. Я прыехала, каб пабываць у вас, наведаць свайго доктара ў Берліне. Шмат хто лічыць, што мяне ўжо не пусцяць у Беларусь, у нас такое здараецца. Але я ўсё ж паспрабую жыць дома, — адказала на гэтае пытанне Святлана Алексіевіч.
Святлана Алексіевіч у гэтыя выхадныя знаходзіцца ў італьянскім горадзе Таарміна на кніжным фестывалі Taobuk. Тут ёй уручаюць прэмію Taormina Award for Literary Excellence.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.