Святочны плэй-ліст да 125-годдзя Максіма Багдановіча (Слухаць)

Святочны плэй-ліст да 125-годдзя Максіма Багдановіча (Слухаць)

9 снежня спаўняецца 125 гадоў са дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча (1891 — 1917). З гэтай нагоды ў Мінску праходзяць маштабныя мерапрыемствы. У крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбылася цырымонія "Вяртанне" — была закладзеная капсула з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. А ў Белай зале храма гучалі вершы Багдановіча.

Ужо цяпер каля помніка Максіму Багдановічу ў сталіцы праходзіць літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам". Вершы паэта гучаць у выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што "сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі". А 16-й гадзіне ў рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі. А ў 17.30 каля помніка адбудзецца мітынг "Пакланіся Максіму".

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя са дня нараджэння паэта таксама пройдуць у розных рэгіёнах нашай краіны.

Еўрарадыё ў сваю чаргу прапануе святочны плэй-ліст да 125-годдзя Максіма Багдановіча. У яго трапілі песні на вершы "Раманс", "Пагоня", "Я, бальны, бескрыдлаты паэт", "Па-над белым пухам вiшняў", "Скандынаўская песня". Іх выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, гурты Znich, Trubeckoy, "Песняры", Deadmarsh а таксама ўдзельнікі музычнага праекта "Я нарадзіўся тут".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі