"Сябры" і "Тяни-Толкай" агітуюць у Маскве за кандыдата КПРФ

Увечары 6 верасня кандыдаты ў мэры Масквы правядуць мітынгі-канцэрты. Удзел у іх возьмуць і беларускія музыкі. На мітынгу ў падтрымку КПРФ на плошчы Рэвалюцыі выступяць "Сябры", "Тяни-Толкай", Руслан Аляхно і Вікторыя Алешка. У гэты ж час на праспекце Сахарава вядомы беларускі гурт "Ляпис Трубецкой" будзе граць у падтрымку расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.



Дырэктар гурта "Тяни-Толкай" Павел Чыкезаў заявіў, быццам не ведаў, што гурт выступіць у падтрымку партыі расійскага камуніста Зюганава. У каментары Радыё "Свабода" ён адзначыў, што гэта не падтрымка каго-небудзь з кандыдатаў, а проста музычны выступ у цэнтры Масквы. Выступ у цэнтры Масквы Чыкезаў назваў прэстыжным.



"Ляпісы" сваю пазіцыю вызначылі ў спецыяльнай заяве. На іх думку, Навальны "робіць вельмі шмат для развіцця грамадзянскай супольнасці і — адзіны з апазіцыйных палітыкаў, які паспяхова супрацьстаіць прагнілай дзяржаўнай сістэме".



Выбары мэра Масквы адбудуцца 8 верасня — у адзіны дзень галасавання.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі