Сябры участковых выбаркамаў зарабляюць па 187 тысяч у дзень

Сябры участковых выбаркамаў зарабляюць па 187 тысяч у дзень

Фінансавы аддзел Цэнтрвыбаркама расказаў Еўрарадыё пра заробкі членаў выбарчых камісій розных узроўняў.

Самыя вялікія заробкі прадказальна, у дзень выбараў 11 кастрычніка. За 12 гадзін працы (а то і больш — яшчэ трэба падлічыць бюлетэні) на выбарчым участку кожны член камісіі атрымае па 478 тысяч “чыстымі”. За кожны дзень датэрміновага галасавання — 187 тысяч. Агулам заробак члена участковай камісіі за пяць дзён датэрміновага галасавання і дзень асноўнага складзе каля 1 мільёна 400 тысяч — менш за 80 долараў па актуальным курсе.

Члены тэрытарыяльных камісій зарабляюць менш. Напрыклад, іх заробак (у ЦВК яго называюць не заробкам, а кампенсацыяй за выкананне грамадскіх абавязкаў) у дзень галасавання складзе 239 тысяч рублёў.

 

У Цэнтрвыбаркаме таксама гавораць, што большая частка выдзеленых на друкаваную прадукцыю сродкаў ужо скарыстаная.

Фота gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі