Сям'я перажывае за футбаліста мазырскай "Славіі": "Ты патрэбны нам жывы"

Сям'я перажывае за футбаліста мазырскай "Славіі": "Ты патрэбны нам жывы"

У Гане спартыўная прэса піша пра свайго суайчынніка Джэймса Катэі, які ўдзельнічае ў беларускім чэмпіянаце, які не прыпынены з-за каранавіруса. 26-гадовы легіянер знаходзіцца ў складзе мазырскай "Славіі" з пачатку года. Як паведамляе сайт modernghana.com, Катэі прызнаецца, што яго сям'і "вельмі страшна" за яго.

"Яны кажуць такія рэчы, як "ты патрэбны нам жывы" і "надзень маску", — распавядае футбаліст. — Яны баяцца, не разумеюць, чаму мы працягваем гуляць у футбол".

Джэймс Катэі распавёў у інтэрв'ю пра сітуацыю ў Беларусі з каранавірусам, згадаў Аляксандра Лукашэнку. Паводле яго слоў, футбалістам кажуць, што пакуль "заражэнняў у краіне не так шмат", таму "можна гуляць". Аднак федэрацыя можа прыняць рашэнне пра прыпыненне чэмпіянату, дадае ганец.

У Беларусі на раніцу 15 красавіка было 3728 выпадкаў COVID-19, памерлі 36 чалавек.

Сям'я перажывае за футбаліста мазырскай "Славіі": "Ты патрэбны нам жывы"
fcslavia.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі