Сярод памілаваных сёння палітвязняў ёсць ужо вызваленыя раней — Вячорка
Франак Вячорка
Частка палітвязняў, памілаваных Лукашэнкам, ужо была вызваленая ў ліпені і жніўні. Пра гэта расійскаму выданню "Важные истории" паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Сённяшні ўказ, як кажа Вячорка, толькі фармалізаваў працэс вызвалення палітвязняў. "Вядома, мы вітаем вызваленне кожнага палітвязня", — дадае ён.
Раней беларускія праваабаронцы склалі гуманітарны спіс палітвязняў. Паводле Вячоркі, частка памілаваных — нібыта з гэтага спісу.
У гуманітарных спісах праваабаронцаў, як паведамляецца, былі 34 чалавекі. Імёны іх не раскрываюцца, каб мінімізаваць небяспеку для палітзняволеных.
Як паведамляла Еўрарадыё, 16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 палітвязняў. Гэта 14 жанчын і 16 мужчын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.