Сын Віктара Цоя выпусціў сінгл з дэбютнага альбома

Сын Віктара Цоя выпусціў сінгл з дэбютнага альбома

Сын Віктара Цоя выпусціў сінгл з дэбютнага міні-альбома “Апора”. Ён мае назву “Шэпт”. Аляксандру Цою 31 год. Яго музычны праект атрымаў назву “Ронін”. У альбоме, выхад якога запланаваны на 3 верасня, будзе пяць трэкаў, паведамляе РІА “Новости”.

Легенда рускага року Віктар Цой загінуў у аўтакатастрофе ў 1990 годзе. Яму было толькі 28 гадоў. Раней сын Цоя быў вядомы як дызайнер, займаўся афармленнем канцэртных шоу, тэлевізійных праграм. Больш дзесяці гадоў Аляксандр Цой пісаў песні, цяпер ён пачаў іх выконваць ды збірае свой уласны гурт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі