Сёння “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Азаранка — Стывенс

Сёння “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Азаранка — Стывенс

У чацвер, 29 сакавіка, тэлеканал “Беларусь 2” пакажа ў жывым эфіры матч Вікторыя АзаранкаСлоан Стывенс. Гэта будзе паўфінальны паядынак тэніснага турніру ў Маямі. Ён пачнецца ў 20:00, інфармуе "Прессбол".

Адзначым, што на сённяшні дзень Азаранка — 186-я ракетка свету, амерыканка — 12-я. “Многія думаюць, што тытул ужо блізкі, але я лічу, што шлях яшчэ далёкі, кажа беларуская тэнісістка. — Да апошняга розыгрышу будзе нялёгка. Я хачу канцэнтравацца на кожным матчы і розыгрышы. Паглядзім, што адбудзецца ў выніку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі