Сёння гуляюць "Ліверпуль" і ПСЖ, беларусам матч пакажуць заўтра
18 верасня стартуе групавы раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Адбудуцца восем матчаў у чатырох групах.
У групе "А" згуляюць "Бруге" і "Барусія", "Манака" і "Атлетыка". У групе "В" сустрэнуцца "Барселона" і ПСВ, "Інтэр" і "Тотэнхэм". У групе "С" "Ліверпуль" будзе прымаць ПСЖ, а "Црвена Звезда" — "Напалі". У групе "D" "Галатасарай" згуляе з маскоўскім "Лакаматывам", а "Шальке-04" — з "Порту".
На "Беларусь 5" будзе толькі "онлайн гульнявога дня" (пачатак у 21:50), а пасля "агляд" (у 23:55). Цалкам матч "Ліверпуль" — ПСЖ тэлеканал пакажа толькі ў сераду.
Сезон начинается! 1-й тур футбольной Лиги чемпионов в эфире "Беларусь 5"
— Беларусь 5 (@Belarus5tv) 18 сентября 2018 г.
вторник
21:50 онлайн игрового дня
23:55 обзор
среда
13:30 "Ливерпуль" - ПСЖ
19:45 "Шахтер" - "Хоффенхайм"
21:50 онлайн игрового дня
23:55 обзор
четверг
07:00 "Реал" - "Рома"
17:00 "Виктория Плзень" - ЦСКА pic.twitter.com/VGlrhy5GsV