Сёння на вуліцы Стамбула выйшлі ўжо 2 млн. чалавек

У Стамбуле больш двух мільёнаў чалавек узялі ўдзел у мітынгу супраць ісламізацыі Турцыі. Як перадае РІА, маніфестацыю арганізавалі прадстаўнікі шасцісот няўрадавых арганізацыяў.

Акцыя накіраваная на абарону свецкага ладу ў краіне і супраць абрання новым прэзідэнтам старшыні МЗС Турцыі Абдула Гюля, які прадстаўляе кіроўную клерыкальную “Партыю справядлівасці і развіцця”.

Удзельнікі мітынгу таксама патрабавалі адстаўкі ўраду Тайіпа Эрдагана.

Нагадаем, што ўчора, у нядзелю, на мітынгу пратэсту супраць ісламізацыі Турцыі сабралося больш 1 мільёна чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі