Сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках Мінска

Сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках Мінска

13 кастрычніка ў грамадскія, адміністрацыйныя будынкі і на прамысловыя прадпрыемствы Мінска пачне паступаць ацяпленне. Пра гэта са спасылкай на ўпраўленне гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама піша БелТА.

Ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 6 кастрычніка. Найперш батарэі пачалі награвацца ў дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.

А з 10 кастрычніка пачалася падача цяпла ў жылыя памяшканні. На гэты момант батарэі пацяплелі ў 95% мінскіх кватэраў.

Каб у разгар ацяпляльнага сезону беларусы ізноў не пабачылі ў "жыроўках" шалёныя лічбы, Дзяржкантроль ужо ў гэтым месяцы пачне правяраць тарыфы, па якіх аплочваюцца жыллёва-камунальныя паслугі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі