Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі. Першы Асноўны Закон нашай краіны быў прыняты ў 1994 годзе — 23 гады таму. Канстытуцыю прымаў і зацвярджаў Вярхоўны Савет на чале з тагачасным спікерам Мечыславам Грыбам.
У лістападзе 1996 года Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Яна надала больш правоў кіраўніку дзяржавы і істотна абмежавала магчымасці парламента.
Некаторыя змены ў Канстытуцыі адбываліся і пазней. Напрыклад, на пачатку 2000-х была адмененая норма пра максімум два прэзідэнцкія тэрміны для адной асобы.