Сёння вызначацца фіналісты Кубка Беларусі па футболе
29 красавіка пройдуць паўфінальныя матчы ў адказ у розыгрышы футбольнага Кубка краіны. Па іх выніках вызначацца фіналісты турніру.
Цяперашнія ўладальнікі Кубка футбалісты салігорскага "Шахцёра" прымуць на сваім полі брэсцкае "Дынама", якое мае тытул чэмпіёна Беларусі. Пачатак сустрэчы прызначаны на 18:00. Першы матч завяршыўся пераканаўчай перамогай брастаўчан — 2:0.
У другім пафінале барысаўскае БАТЭ на сваім поле прыме мазырскую "Славію". Гульня пачнецца ў 20:00. Дарэчы, іх першая сустрэча скончылася перамогай "Славіі" — 1:0.
Фінал прызначаны на 24 траўня. Гульня адзудзецца на мінскім стадыёне "Дынама". Калі "Славіі" ўдасца заваяваць Кубак Беларусі, то яна атрымае пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі Еўропы. Пры любым іншым выніку ў Лізе Еўропы будзе гуляць мінскае "Дынама".
Нагадаем, што Беларусь засталася адзінай у Еўропе краінай, дзе падчас пандэмііі каранавіруса не спыненыя футбольныя спаборніцтвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.