"Такога вы не чулі": "Дрымон" з сэтам новых песень
Олд-бойз-бэнд "Дрымон", які звычайна спяваў пра сонейка, вецер і дзяўчынак, напісаў новыя песні з зусім іншай тэматыкай. Нядаўна музыкі прэзентавалі кампазіцыю "Пяты гудок", прысвечаную падзеям беларускай восені-2020. А сёння ў нашай музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" прадставяць яшчэ некалькі новых трэкаў у акустычным варыянце.
Дарэчы, 17-га снежня "Дрымон" выступіць у рок-клубе ТНТ з паўнавартасным сэтам. Там жа сыграе маладая каманда ATESTA.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.