“Такога вы не чулі”: справаздача за 4 гады
Беларускія музыкі / калаж Еўрарадыё
Дарагія аматары беларускай музыкі і музЫкі. З сумам але надзеяй на лепшае паведамляем, што наша музычная рубрыка “Такога вы не чулі” закрываецца. У свеце падзей апошніх двух гадоў у Беларусі і ў суседзяў попыт на музыку знізіўся. Людзі хочуць аналітыкі — слухаць экспертаў, якія даюць прагнозы і распавядаюць як жыць у дадзенай сітуацыі. І гэта нармальна. Да таго ж, мы не можам больш супрацоўнічаць з музыкамі з Беларусі, каб не падстаўляць іх пад крымінальныя артыкулы.
За 4 гады мы выпусцілі больш за 150 праграм. Дзясяткі музыкаў прайшлі праз нашу студыю, несучы слухачам сваю такую розную сучасную музыку. Гэта не значыць, што больш у эфірах Еўрарадыё не праспявае Лявон Вольскі ці гурт Kriwi. Не. Мы адкрытыя да любых музычных прапановаў. Але рэгулярнасці такіх выступаў, якія былі да лета 2020-га, больш не абяцаем.
Дзякуй усім музыкам і гледачам, якія былі з “Такога вы не чулі” 4 гады. Не развітваемся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.