"Такога вы не чулі": Moorena "з песнямі для дзяўчынак"
З дзяцінства Маргарыта Літвін марыла спяваць, але ішла да гэтага даволі доўга. Вучылася ў літаратурным інстытуце, выкладала ёгу, танцавала, займалася вэб-дызайнам, хадзіла на здымкі фільмаў. А потым нарэшце занялася вакалам, напісала першую песню і зразумела, што музыка — гэта тое, што трэба.
Маргарыта выступае пад псеўданімам Moorena, выпускае песні і альбомы. Хутка выйдзе новы — "Приличия", які артыстка марыць пракаціць па беларускіх райцэнтрах. Спявачка распавядае, што яе песні — пра параненую жаноцкасць, карані якой — у дзяцінстве. Музыка для Moorena выконвае ў тым ліку і тэрапеўтычную функцыю, як і інстаграм — у ім шмат прыгожых фота і цікавых разважанняў пра сябе, цела, сексуальнасць і месца ў свеце.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем "песні для дзяўчынак" і гутарым з Moorena пра музыку і жыццё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.