"Такога вы не чулі": Relikt з песнямі і думкамі пра аб'яднанне беларусаў
У ліпені беларускі гурт Relikt выпусціў магутны альбом кавераў на песні культавых гуртоў 1980-90-х. "Byli, Jość, Budziem" — шлях да таго, каб беларусы, якія не ведалі, што такое беларускі рок, нарэшце пачулі легенд і ў іх свядомасці нацыянальны сусвет выглядаў больш цэласна.
Цяпер каманда базуецца ў Польшчы. У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мы пагутарылі пра тое, як беларусам аб'яднацца і багата жыць у сваёй краіне, чаму каманда вырашыла пакінуць радзіму і чым мусіць чапляць новы альбом кавераў. Ну і яшчэ музыкі паігралі свае крутыя песні. Дарэчы, сёння ў 19:00 па Варшаве яны выступаюць у пабе Beer Station, што на Львоўскай,6. Не прапусціце!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.