“Такога вы не чулі”: франка-беларуская трылогія ад Дзмітрыя Нікановіча

“Такога вы не чулі”: франка-беларуская трылогія ад Дзмітрыя Нікановіча

Спявак і выкладчык БДУ Дзмітрый Нікановіч прадстаўляе сольны праект — франка-беларускую трылогію. Цяпер французскія хіты 20 стагоддзя ў перакладзе Мікіты Найдзёнава загучалі па-беларуску: “Le Temps des cathédrales” (Часы сабораў кафедральных), “La Vie en rose” (Жыццё ў ружовы колер) і “Non, je ne regrette rien” (Зноў мне бар’ер).

“Навошта перакладаць вядомыя песні на беларускую мову ды запісваць пераспевы? Простага адказу ў мяне няма. Скажу толькі, што такія ідэі прыходзяць да чалавека абсалютна ўпэўненага, што рабіць гэта неабходна. Так супала мая любоў да французскай музыкі і любоў да роднай мовы. З’явілася жаданне прыўнесці нешта сваё ў адзін з улюбёных музычных твораў, дакрануцца да легенды. І ўзбагаціць яго беларускім гучаннем”, — тлумачыць Дзмітрый.

У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі” музыка разважае, чаму ў такі няпросты час вырашыў усё ж выпускаць лірычную трылогію і распавядае як гэта — быць адначасова навукоўцам і спеваком.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі