"Такога вы не чулі": Koob Dele з песняй-замовай "Не чапай"
!["Такога вы не чулі": Koob Dele з песняй-замовай "Не чапай"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/128798853_201767668189253_8668336740677156716_o.jpg.webp?itok=FZ0Vn_0Q)
На прыканцы мінулага траўня вакалістка і аўтарка песень соўл-гурта Dee Tree Валерыя Дэле прадставіла новы электронны праект Koob Dele. Потым было лета, жнівень, маршы і адсутнасць натхнення. У кастрычніку Лера пераехала ў Берлін — паступіла вучыцца ва ўніверсітэт мастацтваў. Толькі пасля смерці Рамана Бандарэнкі да музыкі вярнуўся дар пісаць песні. "Не чапай" — вынік доўгага маўчання і ўнутранага болю за ўсё, што адбываецца ў Беларусі. Песня прысвечана ўсім загінулым пратэстоўцам. Ад сёння яна дасяжная на ўсіх стрымінгавых платформах.
У межах музычнай рубрыкі "Такога вы не чулі" слухаем кампазіцыю, гаворым пра жыццё і вучобу Леры ў Берліне, лёс Dee Tree і не толькі.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.