“Такога вы не чулі”: luty sakavik з трэкам “Vostraja”
Музычная рубрыка “Такога вы не чулі” сёння прадстаўляе новы праект вядомых мінскіх музыкаў Уладзя Лянкевіча і Эрыка Арлова-Шымкуса — luty sakavik. Выканаўцы стартуюць адразу з дэбютнага ЕР “soram”, а ў студыі Еўрарадыё граюць загалоўны трэк альбома “Vostraja”.
У новым праекце ёсць бас, біт, сінты, два вакалы і песні пра каханне.