"Такога вы не чулі": спявачка Ketevan з сэтам новых песень
!["Такога вы не чулі": спявачка Ketevan з сэтам новых песень](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tvnch_plashka_ketevan.jpg.webp?itok=pVNnNOrK)
Ketevan — беларуская спявачка з грузінскімі каранямі. Кэці нарадзілася ў Грузіі, а ў пяць гадоў бацькі яе перавезлі ў Беларусь — на радзіму маці. Да лета 2020 года Кэці меркавала, што яна — грузінка, бо грузіны са сваёй схільнасцю да ўзаемадапамогі ёй былі бліжэйшымі. Але пасля жніўня 2020-га яна нарэшце адчула сябе беларускай.
Пра новы этап творчасці гаворым са спявачкай у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" і слухаем сэт свежых трэкаў. А яшчэ — песню на грузінскай мове. Такога вы дакладна на Еўрарадыё яшчэ не чулі!
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.