Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы
Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Жаночы баскетбол. Трафімава будзе зарабляць каля 255$ пасля Новага года

 

Калі трэнер жаночай зборнай Наталля Трафімава заявіла, што зарабляе каля 400 дэнамінаваных рублёў, гэта не было жартам.

Пакуль што заробак менавіта такі. Калі пасля 31 снежня Трафімава будзе прызначаная галоўным трэнерам зборнай (пакуль яшчэ дзейнічае кантракт з Анатолем Буяльскім, — Еўрарадыё), то будзе каля 500 рублёў (блізу 255$ — Еўрарадыё)”, — паведамляе прэс-сакратар Мінспорта Уладзімір Несцяровіч.

Пры гэтым названая лічба вельмі ўмоўная. Трафімавай могуць законна прыплачваць у Федэрацыі баскетбола, дзе пра такую магчымасць пакуль нічога не паведамляюць. Несцяровіч тлумачыць, што калі ў беларускіх баскетбалістак будуць добрыя вынікі, то Трафімава будзе атрымліваць разнастайныя даплаты: ад кіраўніка дзяржавы, ад Федэрацыі баскетбола, ад таго ж Мінспорту і гэтак далей.

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Мужчынскі валейбол. Каля 120$

 

Папярэджваем заўзятараў гэтага віду спорту, што гэтая інфармацыя можа давесці да слёз.

“Як галоўны трэнер зборнай, я знаходжуся на паўстаўкі ў Мінспорту. Зарплата каля 240 рублёў. У нас і доктар, і масажыст таксама працуюць на паўстаўкі”, — прызнаецца Еўрарадыё Аляксандр Сінгаеўскі, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па валейболе.

У нас такая практыка, што рулявы зборнай абавязкова сумяшчае пасаду з працай у клубе. У дадзеным выпадку Сінгаеўскі трэніруе мінскі “Будаўнік”. Пры гэтым зборнай трэба займацца за год цягам шасці месяцаў.

Спецыяліст расказвае, што стаўленне да валейбалістаў такое ж, як і да трэнера. Таму топавыя беларускія гульцы і адмаўляюцца гуляць за зборную.

“Калі валейбаліст падчас збораў атрымлівае траўму, то ўсе затраты на яго лячэнне кладуцца на клуб. Кантракты гульцоў не страхуюцца. Каму гэта спадабаецца?! — акрэслівае праблему Сінгаеўскі.

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы
Нацыянальная зборная па валейболе. Фота bvf.by

У беларускім валейболе, дарэчы, не плацяць і элітным трэнерам. Напрыклад, з нашай камандай сем гадоў працаваў расіянін Віктар Сідзельнікаў, чалавек, які выйграваў валейбольную Лігу чэмпіёнаў з казанскім “Дынама”.

“Беларускае Мінспорту мне плаціла каля 80 долараў ЗША. Гэта паўстаўкі. Некаторыя людзі распускалі чуткі, што я грошы лапатай грабу. За сем гадоў мне выплацілі годную зарплату толькі некалькі разоў, калі я скасоўваў кантракты з клубам. Але па вялікім рахунку, я быў бясплатным трэнерам для зборнай Беларусі”, — узгадвае Сідзельнікаў.

Паралельна са зборнай расійскі спецыяліст трэніраваў салігорскі “Шахцёр”, які гуляў у расійскай Суперлізе. А там рулявыя самых бедных клубаў маюць 5000$—8000$ у месяц. А вось ўраджэнец Беларусі Уладзімір Алекна (у мінулым сезоне выйграў з казанскім “Зенітам” Лігу чэмпіёнаў) зарабляе 350 тысяч еўра у месяц.

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Мужчынскі Футбол. Хацкевічу плацяць каля 20.000$ у месяц?

 

Адразу два функцыянеры Беларускай федэрацыі футбола спаслаліся ў гутарцы з Еўрарадыё на матэрыял сайта Tribuna.com. Там сказана, што заробак галоўнага трэнера зборнай — 240 тысяч долараў у год. То бок, Хацкевіч зарабляе 20 тысяч у месяц. Гэтую лічбу, дарэчы, ніхто не абвяргаў. Але і стопрацэнтнага пацвярджэння не было.

Прэс-служба АБФФ упіраецца і адмаўляецца каментаваць заробак Хацкевіча:

“Яна нідзе, нікім, ніколі не агалошвалася і наўрад ці яе нехта абвесціць”.

На меркаванне, што Федэрацыя не ўмее зарабляць і жыве з грошай падаткаплатнікаў, у прэс-службе запярэчылі:

Галоўны трэнер знаходзіцца ў штаце Федэрацыі футбола. А ў нас бюджэтных грошай у бюджэце Федэрацыі 1,2%. Таму можаце не перажываць, бюджэтных грошай на заробак галоўным трэнерам мы не трацім”.

У прэс-службе далі спасылку яшчэ адзін матэрыял “Трыбуны” пра бюджэт Федэрацыі за 2015 год. Аказваецца, асноўныя крыніцы напаўнення бюджэту — гэта грошы з УЕФА і ФІФА (каля паловы). Больш чым 15% — гэта прададзеныя правы трансляцыі. Каля 12% — гэта даходы ад камерцыйнай дзейнасці (пры пустых стадыёнах у беларускім футболе яшчэ могуць нешта зарабляць). Толькі каля 5% бюджэту — гэта паступленні ад спонсараў, якімі з’яўляюцца ў пераважнай большасці дзяржпрадпрыемствы.

Ва ўсім цывілізаваным свеце заробкі галоўных трэнераў зборных адкрыта абвяшчаюцца. Чаму гэтага не робяць у АБФФ — незразумела.

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Хакей. Льюіс зарабляе да 14 100$ (калі верыць афіцыйнай інфармацыі)

 

Некаторых супрацоўнікаў Федэрацыі хакея таксама можна адпраўляць у музей бюракратызму. Тут адмаўляюцца называць лічбы, якія раней ужо былі агучаныя.

У 2013 годзе тагачасны кіраўнік ФХРБ Яўген Ворсін адкрыта назваў гадавую зарплату тагачаснага трэнера зборнай Глена Хэнлана — 170 тысяч долараў у год. То бок, каля 14 100$ у месяц.

Калі ў 2014-м галоўным прызначылі Дэйва Льюіса, сённяшні кіраўнік ФХРБ Ігар Рачкоўскі сказаў, што яго зарплата не перавышае заробак папярэдніка.

Чаму сёння не называюць ужо названы заробак Льюіса — дзіўна. Можа быць, у ФХРБ круцяцца нейкія цёмныя справы?

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Мужчынскі гандбол. З заробку Шаўцова зрабілі камерцыйную таямніцу?

 

Найменш вядома пра тое, колькі плацяць галоўнаму трэнеру мужчынскай гандбольнай зборнай. У трэнерскіх колах Еўрарадыё пераказалі чуткі, што лічба — каля 5000 еўра. Але канкрэтных пацвярджэнняў няма. Ды і лічба выглядае завышанай. Напрыклад, Яўген Трафілаў, трэнер жаночай расійскай зборнай па гандболе, які прывёў каманду да золата Алімпіяды-2016, зарабляе 4500 долараў у месяц без прэмій.

“Давайце да гэтага пытання вернемся ў сярэдзіне снежня, калі я буду ў Беларусі”, —– інтэлігентна абразае вуглы сам Юрый Шаўцоў.

Звязваемся з прэс-службай Беларускай федэрацыі гандбола. Супрацоўнік кажа, што нічога не ведае пра заробак галоўнага трэнера і звязваецца з бухгалтарам:

“Яна сказала, што гэтая інфармацыя не падлягае разгалошванню”.

БФГ абгрунтоўвае гэтую цэнзуру…законам “Аб СМІ”, паводле якога, “абмяжоўваецца доступ да звестак, якія утрымліваюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную, асабістую ці іншую таямніцу”.

Вядома, што Шаўцоў не атрымлівае зарплату ў Мінспорту, а мае яе з Федэрацыі. Такі ж варыянт, як і ў футболе. Але якой такой камерцыйнай дзейнасцю займаецца БФГ, не тлумачыцца. Можа, таксама не ўсё робіцца паводле закона? Некаторыя кіраўнікі БФГ не так даўно мелі праблемы з праваахоўнымі органамі.

Некаторыя галоўныя трэнеры зборных Беларусі зарабляюць менш, чым прыбіральшчыцы

Скачкі на батуце. Галоўнаму трэнеру плацяць 450 рублёў

 

Менавіта скачкі на батуце выратавалі рэпутацыю беларускага спорту на Алімпіядзе-2016. Уладзіслаў Ганчароў здабыў золата. Яго асабісты трэнер Вольга Уласава ачольвае і ўсю нацыянальную зборную па скачках на батуце. Апроч гэтага, спецыяліст працуе з падлеткамі ў віцебскай СДзЮШАР №1.

“У мяне заработная плата як у галоўнага трэнера нацыянальнай каманды 450 рублёў. Гэта стаўка. Усе астатнія надбаўкі гэта тое, што я зарабляю працай і вынікам. Калі мы перамаглі на чэмпіянаце свету ці на Алімпіядзе, мы атрымалі дадаткова. Калі не, то не атрымалі. Хто не працуе, той не есць вось так у нашай краіне”, — тлумачыць спецыфіку Уласава.

Спецыяліст жорстка крытыкуе тых трэнераў, якія не дасягалі вынікаў, але хочуць вялікіх грошай. Сама Вольга Уласава паляпшала свае майстэрства ды дабрабыт паступова.

“Калі я прыйшла ў скачкі на батуце, у мяне было чатыры групы набору па пятнаццаць чалавек у кожнай. Мне трэба было дзяцей лавіць на руках, пераварочваць у разнастайныя сальта. Вынік дасягаўся крывёю і потам. Калі я яшчэ не кіравала нацыянальнай зборнай, то зарабляла каля шасці мільёнаў. За кошт таго, што сярод вучняў было вельмі шмат зборнікаў, заробак потым пераваліў за дзесяць мільёнаў (пост галоўнага трэнера Уласава заняла ў 2014-м годзе, — Еўрарадыё). Калі твае вучні даюць вынік, то такі трэнер пакрыўджаны не будзе. А лайдак будзе”.

Фота "Прессбол", bvf.by, handball.by і nhl.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі