Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі ад КХЛ 220 тысяч долараў

Хакеісты мінскага "Дынама"

Хакеісты мінскага "Дынама" / ХК "Дынама-Мінск"

Рада дырэктараў КХЛ 14 верасня размеркавала выплаты за мінулы сезон (2022/2023) паміж камандамі.

Як піша Tribuna, мінскае "Дынама" атрымала 21 300 162 расійскія рублі (крыху больш за 221 тысячу долараў). У тым сезоне мінскія хакеісты выбылі ў першым раундзе плэй-оф Кубка Гагарына.

Для параўнання: у сезоне-2021/22 клуб зарабіў 11 246 509 расійскіх рублёў (па курсе верасня 2022 года гэта складала каля 187 тысяч долараў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі